У ДТЗ пад Бранскам пацярпелі сем грамадзянаў Беларусі


Мікрааўтобус з пасажырамі ехаў у бок Бранску.

«Імі займаюцца супрацоўнікі медыцыны катастрофаў, якія прыехалі з Бранску. У шпіталь паступіла сем чалавек, адзін з іх на нагах. Пацярпелыя – маладыя мужчыны», – растлумачылі ТАСС у суботу ў Выганіцкай цэнтральнай раённай бальніцы (Бранская вобласьць).

Усяго ў момант ДТЗ у машыне было 16 чалавек, усе грамадзяне Беларусі. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі стала неадпаведнасць абранай хуткасьці ўмовам руху, кіроўца не пацярпеў. Рух на трасе ня абцяжараны.

ДТЗ адбылося на 43-м кіламэтры трасы «Бранск – Навазыбкаў». Паводле дадзеных рэгіянальнага цэнтру гідраметэаралогіі, 9 студзеня ў Бранску назіраецца галалёдзіца, невялікі снег.

ІК, belsat.eu

 

Стужка навінаў