У ДТЗ на Гомельшчыне адзін чалавек загінуў і трое пацярпелі


У Гомельскім раёне ВАЗ-2110 урэзаўся ў маршрутку. Кіроўца легкавога аўтамабіля загінуў, пасажыр атрымаў траўмы. Таксама былі шпіталізаваны два пасажыры маршрутнага таксі. Пра гэта паведамляе выданне Progomel.by.

Аварыя адбылася ў панядзелак, 11 сакавіка, прыкладна ў 20.00 на трасе М-10, непадалёк ад вёскі Прыбор.

46-гадовы кіроўца ВАЗ-2110 рухаўся з боку Рэчыцы ў напрамку Гомля. Падчас руху ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Затым аўтамабіль выкінула назад на сваю паласу руху, дзе ў гэты момант ехала маршрутка Mercedes Sprinter пад кіраваннем 45-гадовага вадзіцеля, якая здзяйсняла рэйс Гомель – Рэчыца.

Кіроўцу ВАЗ заціснула ў аўтамабілі, яго дасталі ратавальнікі. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны – траўмы аказаліся не сумяшчальныя з жыццём. 30-гадовая пасажырка легкавога аўтамабіля дастаўлена ў шпіталь.

У маршрутцы ў момант сутыкнення знаходзіліся 17 пасажыраў. Медычная дапамога спатрэбілася дваім з іх – 30-гадовай жанчыне і 54-гадоваму мужчыне.

КА/belsat.eu

Стужка навінаў