У Дрэздэне адбыліся масавыя пратэсты супраць «правага павароту» Нямеччыны


У Дрэздэне на акцыю «Unteilbar» (непадзельны) супраць расізму і дыскрымінацыі выйшлі каля 40 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе DW.

Удзельнікі акцыі 24 жніўня пратэставалі супраць нянавісці і ганення замежнікаў, а таксама супраць «правага павароту» Нямеччыны. На дэманстрацыі прысутнічаў віцэ-канцлер і міністр фінансаў Нямеччыны Олаф Шольц.

Масавая дэманстрацыя щ Дрэздэне. Фота: Forum, Reuters

Праз тыдзень у Саксоніі адбудуцца выбары ў мясцовы парламент. Паводле апытанняў, правапапулісцкая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» стане другой палітычнай сілай у гэтай федэральнай зямлі. Паводле сацыёлагаў, Хрысціянска-дэмакратычны саюз набярэ каля 30 адсоткаў галасоў, правыя – 24%.

Міністарка па пытаннях раўнапраўя і інтэграцыі Саксоніі Пятра Кёпінг адзначыла, што акцыя «Unteilbar» пасылае сігнал за межы гэтай федэральнай зямлі.

Аналагічная масавая акцыя ў Берліне ў кастрычніку 2018 года сабрала 240 тысяч чалавек.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары