У Драздах мужчына з нажом кідаўся на АМАПаўцаў


Міліцыянт зрабіў стрэл у паветра, каб супакоіць мужчыну з нажом.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.

Інцыдэнт адбыўся 22 верасня ў раёне вадасховішча «Дразды». Днём аўтапатруль АМАП пабачыў каля дамбы мужчыну, «паводзіны якога былі неадэкватнымі і агрэсіўнымі». Ён махаў рукамі і нецэнзурна лаяўся, паведамляе міліцэйская прэс-служба. Супрацоўнікі АМАПу паспрабавалі падыйсці да мужчыны, і тады ён пачаў уцякаць.

Аддаліўшыся на некалькі метраў, спыніўся, дастаў з кішэні нож і накіраваўся з бок міліцыянтаў. Патрабаванні сілавікоў ён ігнараваў, таму адзін з іх зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Пасля мужчына кінуў нож і спыніўся.

Яго затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Выявілася, што ўдзельнік інцыдэнту – беспрацоўны, яму 37 гадоў. Раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці – за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў. У Цэнтральным РУУС праводзяць праверку, каб ацаніць дзеянні затрыманага.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў