У доме сына Бабарыкі чарговы ператрус


У дом Эдуарда Бабарыкі на Вячы 2 ліпеня сілавікі прыйшлі з чарговым вобшукам.

Пра гэта паведаміла ягоная дзяўчына Аляксандра Зверава. Раней там ужо прайшлі два ператрусы. Прычыну новага яна не ведае.

Снова идет обыск на Вяче. Почему? Потому что сегодня четверг. Других вариантов у меня пока нет.

Opublikowany przez Aleksandrę Zverevą Czwartek, 2 lipca 2020

Папярэдні ператрус адбыўся ў мінулы чацвер, 25 чэрвеня. Тады сілавікі шукалі «таемны пакой», аднак нічога не знайшлі.

Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня пасля допыту ў ДФР разам са сваім бацькам, патэнцыйным кандыдат у прэзідэнты Віктарам Бабарыка. Цяпер абодва перабываюць у СІЗА КДБ.

Агулам па справе «Белгазпрамбанку» праходзяць больш за 20 чалавек, частку з іх прызналі палітвязнямі, у тым ліку Бабарыку з сынам.

КА belsat.eu

Стужка навінаў