У дом Эдуарда Бабарыкі ў Менскім раёне 25 чэрвеня зноў прыйшлі сілавікі.
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла ягоная дзяўчына Аляксандра Зверава.
Снова идёт обыск в доме Эдика на Вяче.
Opublikowany przez Aleksandrę Zverevą Czwartek, 25 czerwca 2020
Прычына новага вобшуку невядомая. Імаверна, ён праводзіцца ў межах раней заведзенай крымінальнай справы.
Нагадаем, 18 чэрвеня ў доме Віктара Бабарыкі, у кватэры ягонага сына і сяброў ішлі ператрусы. Віктар і Эдуард Бабарыка былі затрыманыя, цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ, а адвакаты перыядычна не могуць да іх патрапіць. Артыкул, паводле якога выстаўлена абвінавачванне, не называецца. Агулам па «справе Белгазпрамбанку» затрыманыя каля 20 чалавек.
КА belsat.eu