У Доме друку знайшлі прадмет, падобны да снараду


У менскім Доме друку знайшлі прадмет, падобны да снараду, на месцы працуюць сапёры. Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.

«Пры правядзенні рамонтна-будаўнічых работ па адрасе праспект Незалежнасці, 79 будаўнікі выявілі прадмет, падобны да снараду», – кажуць у міліцыі.

Цяпер на месцы знаходкі працуе сапёрна-піратэхнічная група. Міліцыя ўзмацніла кантроль у тым ліку на прылеглай тэрыторыі.

Відавочцы распавялі TUT.by, што працаўнікоў Дому друку эвакуявалі з памяшкання.

Пазней стала вядома, што прадметаў, якія маглі б выбухнуць, на тэрыторыі Дому друку сапёрамі выяўлена не было.

КА belsat.eu

Стужка навінаў