У доктара хуткай, якога ўдарыў прыхільнік Лукашэнкі ў Берасці, – ЧМТ


Малады доктар, на якога 5 студзеня ў шпіталі напаў 55-гадовы мужчына, цяпер на бальнічным. У маладзёна – чэрапна-мазгавая траўма. Пра гэта парталу «Першы рэгіён» расказала кіраўніцтва станцыі хуткай дапамогі.

Пацярпелы напісаў заяву ў міліцыю, ладзяць правяранне. Доктар працуе на станцыі 3,5 года, распавяла галоўная доктарка станцыі хуткай медычнай дапамогі Берасця Валянціна Пашкевіч: ён спакойны, неканфліктны і выразна прытрымліваецца ўнутранага рэгламенту. Словы нападніка пра тое, што медык мог нейкім чынам закрануць ягоныя палітычныя пачуцці, жанчына лічыць абсурдам.

«Медыцына павінна быць па-за палітыкай і вытрымліваць нейтралітэт. Працаўнікам хуткай дапамогі абсалютна ўсё роўна, які кантынгент перад імі. Заданне адно: уратаваць», – адзначае Валянціна Пашкевіч.

Hавiны
Доктар хуткай дапамогі з Берасця: Закон нас не абараняе, таму на нас рэгулярна нападаюць
2021.01.13 14:51

Адсутнасць работніка цяжка адбіваецца на калектыве: паводле галоўнай доктаркі, цяпер некалькі медыкаў на бальнічных, замяняць іх калегам даводзіцца з пастаяннай перыядычнасцю.

Нагадаем, што 5 студзеня ў Берасцейскай больніцы хуткай медычнай дапамогі адбыўся непрыемны інцыдэнт: 55-гадовы Мікалай Вакуліч, які быў нападпітку, ударыў у твар і некалькі разоў абразіў доктара хуткай дапамогі. Відавочцы знялі гэты момант на відэа.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў