У Докшыцах выявілі каронавірус


У Докшыцах лекары правялі 150 тэстаў на каронавірус. Пры гэтым медыкі выявілі станоўчыя вынікі, але іх колькасць не паведамляецца, піша выданне «Родныя Вытокі».

Загадчыца паліклінікі Докшыцкай Цэнтральнай раённай больніцы Валянціна Вештарт распавяла, што ў раёне па стане на 7 красавіка зафіксавана 85 выпадкаў захворвання на запаленне лёгкіх. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, хірургічнае аддзяленне раённай больніцы перапрафіляванае пад тэрапеўтычнае для пацыентаў, якіх лечаць ад запалення лёгкіх.

«У Беларусі зроблена больш за 40 тысяч тэстаў на наяўнасць COVID-19. У Докшыцах іх рабілі 150 разоў. І станоўчыя вынікі можна пералічыць па пальцах», – заявіла загадчыца паліклінікі Валянціна Вештарт.

Дакладную лічбу загадчыца не агучыла.

Паводле Мінаховы здароўя, на Віцебшчыне выяўлена 235 выпадкаў інфікавання на каронавірус. Пяць чалавек памерлі. Са шпіталяў выпісалі 30 пацыентаў.

Агулам па стане на 8 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 1066 чалавек: 976 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 77 выздаравелі, 13 памерлі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Абноўлена
Міністр аховы здароўя і лекары адказваюць на пытанні пра COVID-19. Стрым
2020.04.08 13:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў