У Добрушы затрымалі бабулю-рэцыдывістку – са скрадзеным роварам і дубовым венікам


Міліцыя сустрэла пенсіянерку ўначы на ўзбочыне шашы. Як выявілася, жанчына вярталася з чарговага крадзяжу.

Праваахоўнікі даставілі 65-гадовую мясцовую жыхарку ў пастарунак. Да затрымання яна паспела пабываць у дачным кааператыве, дзе прайшлася па летніх дамках і гаспадарчых будынках да скрала ровар, ТБ-прыстаўку, будаўнічы інструмент, цвікі, аптэчку, а з лазні вынесла дубовы венік, шампунь, бальзам і крэм пасля галення.

Дабрушанка была пад судом больш за дзесяць разоў. Першы раз яе судзілі за крадзеж у 1989 годзе, апошні – у 2014-м.

У міліцыю ўжо звярнуліся чацвёра пацярпелых уладальнікаў рэчаў. Жанчыну арыштавалі ды распачалі крымінальную справу за крадзеж. Ёй пагражае да чатырох гадоў турмы.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў