Бібліятэка ў Агародні-Гомельскай
Будынак былой бібліятэкі ў вёсцы Агародня-Гомельская прадалі праз аўкцыён.
Уладальніка для сядзібы доўгі час не маглі знайсці. На шостыя па ліку таргі, арганізаваныя фондам «Гомельаблмаёмасць», бібліятэку выставілі з пачатковым коштам усяго ў тры базавыя велічыні. Усе пяць прэтэндэнтаў аўкцыёну хацелі набыць будынак пад жыллё.
Чытайце таксама >>> Горадня: канец драўлянай легенды?
У выніку абʼект нерухомасці плошчай больш за 200 квадратных метраў набылі за 4475 рублёў.