У «ДНР» украінскага журналіста прысудзілі да 15 гадоў зняволення


Украінскі журналіст Станіслаў Асеяў прысуджаны баевікамі «ДНР» да 15 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «шпіянаж». Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя рэсурсы сепаратыстаў.

Справай журналіста займаліся мясцовыя чэкісты – «Міністэрства дзяржаўнай бяспекі». «Суд» баевікоў яшчэ ў жніўні прызнаў Асеева вінаватым у «шпіянажы», «публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці» і «публічных закліках да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці». Яго пакаралі 15 гадамі зняволення ва ўмовах калоніі строгага рэжыму.

Асеяў – пазаштатны аўтар украінскай службы «Радыё Свабода», «Украінскай праўды» і газеты «Зеркало недели» Ён быў адным з нямногіх журналістаў у Данецку, якія працягвалі працаваць у горадзе пасля яго пераходу пад кантроль баевікоў. Публікаваўся пад псеўданімам Станіслаў Васін.

Вясной 2017 года Асеяў знік. Пазней стала вядома, што яго арыштавалі баевікі і абвінавацілі ў шпіянажы.

Вызвалення Асеева патрабуюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі і прадстаўнікі сусветных медыяў.

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў