У ДНР гатовыя паўторна правесці рэферэндум пра будучы статус рэгіёну


Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў пра гатоўнасць уладаў ДНР паўторна правесці рэферэндум аб будучым статусе рэгіёну.

«Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сёння падчас «Прамой лініі» яшчэ раз падкрэсліў, што альтэрнатывы палітычнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе няма. Ён падкрэсліў, што жыхарам Данбасу варта даць права вырашаць, як і з кім яны будуць жыць і на якіх умовах», – паведаміў 16 красавіка Захарчанко, словы якога прыводзіць Данецкае агенцтва навінаў.

Лідар ДНР нагадаў, што 11 траўня 2014 года ў Данецкай вобласці Украіны быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці, падае interfax.by.

Паводле сепаратыстаў, на яго прыйшлі 75% жыхароў рэгіёну, з якіх амаль 90% выказаліся за суверэнітэт Данбасу.

«Мы гатовыя паўторна правесці гэты рэферэндум», – адзначыў кіраўнік ДНР.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка Украіны ў траўні 2014 года Аляксандр Турчынаў назваў «фарсам» рэферэндумы ў Данецкай і Луганскай вобласцях, падае rbc.ua.

МЯ, паводле interfax.by, rbc.ua

Стужка навінаў