У дапамогу беларускім медыкам зладзяць музычны онлайн-марафон


Музычны дабрачынны онлайн-марафон «Dobro» у падтрымку беларускіх медыкаў пройдзе 16 красавіка з 10:00 да 20:00.

Дабрачынны онлайн-марафон будзе праводзіцца з мэтай збору грошай для закупаў і вытворчасці сродкаў абароны для беларускіх медыкаў: шчыткоў, спецыялізаваных масак з фільтрамі, ахоўных касцюмаў.

Арганізатарамі марафону з’яўляецца кампанія Xiaomi, фонд «Добра» і «Новае радыё».

«Наўпроставы эфір будзе працягвацца 10 гадзін, будуць выступаць беларускія гурты. Фармат розны: як здымка ў студыі, так і выхад у эфір з дому, бо шмат хто знаходзіцца на самаізаляцыі», – патлумачыла belsat.eu PR-менеджарка Кацярына Пырыкава.

У марафоне 16 красавіка возьмуць удзел Ганна Шаркунова, VAL, Макс Лорэнс, Nuteki, UZARI, Litesound, Дзіма Камінскі, HOMIE, ARSI, Parade of Planets, Ягор Кан, Mikita, SOBOL, Lima Osta, Кірыл Гуд ды іншыя.

Трансляцыя будзе даступная на сайце Dobrolive.by, youtube-канале Xiaomi Belarus, а таксама ў сацыяльных сетках.

Ахвяраваць сродкі можна будзе:

  • праз USSD-запыт МТС *227*27# (пасля адпраўкі ва ўсплываючым акне ўпісаць «1», спішацца з рахунку абанента 2.04 рубля); А1 *222*27 # (адпраўляючы запыт, карыстальнік можа выбраць суму 2 рублі; спішацца 2.00 рубля); life:) *222*27# (адпраўляючы запыт, карыстальнік можа выбраць 2 рублі; спішацца 2,09 рубля).
  • праз АРІП/мабільны банк: з карт фізічных асобаў (шлях: дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні – іншыя грамадскія абʼяднанні – Добра мясцовы фонд – ахвяраванне) або па кодзе паслугі 4483121

Юрыдычным асобам варта звярнуцца па тэлефоне +375 29 500 88 00 або e-mail: info@fonddobra.by (для заключэння дагавора наўпрост з «Менскі Хакерспейс»)

Фонд «Дабро» гарантуе адпраўку 100% пералічэнняў адрасна на закупы матэрыялаў і вытворчасць сродкаў абароны для медыкаў, пасля чаго яны будуць дастаўлены валанцёрамі ў беларускія лякарні.

Hавiны
Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў
2020.04.10 16:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў