У Данецку сканчаўся адзін з заснавальнікаў ДНР Уладзімір Маковіч


У Данецку памер адзін з заснавальнікаў ДНР Уладзімір Маковіч. Як паведамляе rbc.ru, з ім здарыўся сардэчны прыступ.

Пра смерць Уладзіміра Маковіча напісаў у Facebook экс-намеснік міністра замежных справаў ДНР Барыс Барысаў. Пра гэта ж паведаміў кіраўнік агенцтва News Front Канстанцін Кнырык. Паводле яго словаў, Маковіч памёр праз праблемы з сэрцам.

«Папярэдне, прычына смерці – сардэчны прыступ», – сказаў Кнырык.

У красавіку 2014 году Ўладзімір Маковіч зачытваў дэкларацыю аб дзяржаўнай незалежнасці самаабвешчанай рэспублікі. У ліпені таго ж году выконваў абавязкі спікера Вярхоўнага Савету ДНР.

ВЧ, паводле rbc.ru

Стужка навінаў