У Дагестане падчас масленічных гулянняў мужчына адкрыў агонь па натоўпе: 4 загінулых


У дагестанскім горадзе Кізляр злачынец адкрыў страляніну па натоўпе людзей, якія сабраліся на масленічныя гулянні. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу.

Чатыры чалавекі загінулі, яшчэ чацвёра паранены. Трое з пацярпелых – супрацоўнікі Расгвардыі. Злачынец быў забіты ў адказ агнём, які адкрылі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Па словах крыніцы «Інтэрфакса», усе загінулыя – жанчыны.

Крыніца таксама распавёў, што напад рыхтавалі два чалавекі – шлюбная пара. Але страляў толькі мужчына – яго жонка ўцякла перад тым, як ён распачаў страляніну.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў