У Дагестане адбыліся масавыя затрыманні Сведак Еговы


ФСБ у Дагестане затрымала прадстаўнікоў 15 суполак рэлігійнай арганізацыі «Сведкі Еговы». Іх вінавацяць у экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 282.2 УК РФ). Пра гэта паведамляе riadagestan.ru.

У чальцоў суполак канфіскавана вялікая колькасць «прапагандысцкай прадукцыі», адзначаюць праваахоўнікі. Паводле ФСБ, «на працягу некалькіх гадоў чальцамі суполак ажыццяўляліся заканспіраваныя зборы ў мэтах вывучэння экстрэмісцкай літаратуры і каардынацыі дзейнасці па распаўсюджванню ідэалогіі арганізацыі».

Колькі чалавек спецслужбы затрымалі ў межах справы не паведамляецца.

  • «Сведкі Еговы» – міжнародная рэлігійная арганізацыя, што мае мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце. Сведкі Еговы вядуць сваю дзейнасць у большасці краін свету. Пры гэтым у некаторых краінах іх дзейнасць абмежаваная або забаронена (сярод іх Кітай, Расія, В’етнам і некаторыя ісламскія краіны).
  • Арганізацыя «Сведкі Еговы» прызнаная экстрэмісцкай рашэннем Вярхоўнага суда РФ у 2017 годзе. Яе дзейнасць у Расеі забароненая. Праваабаронцы лічаць, што Сведкаў Еговы пераследуюць выключна за іх рэлігійныя перакананні і неаднаразова выступалі з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да арганізацыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў