Крымінальную справу ў дачыненні памерлага кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая спынілі


Фота naviny.by

Следчы камітэт пасмяротна спыніў папярэдняе расследаванне крымінальнай справы супраць Алеся Ліпая.

Паводле БелаПАН, пастанова СК датуецца 12 верасня. Смерць абвінавачанага ёсць падставаю спыніць расследаванне.

Кіраўніка агенцтва БелаПАН падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму Br 173 000. Ён прызнаў, што парушыў заканадаўства і заплаціў падатак ды пеню ў памеры больш за Br 191 000.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці параўноўваюць справу Алеся Ліпая з пераследам лідараў беларускага незалежнага прафсаюзнага руху і справаю праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Алесь Ліпай у 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам радыё «Свабода» ў Беларусі. Працаваў карэспандэнтам, а потым рэдактарам аддзелу навінаў у газеце «Знамя юности». У 1991 вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». У кастрычніку 1991 стварыў незалежнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН і з’яўляўся генеральным дырэктарам кампаніі. Раптоўна памёр 23 жніўня. Літаральна праз тыдзень пасля сустрэчы, зладжанай у падтрымку журналістаў БелаПАН, парталу «Тут.бай» ды іншых выданняў, што трапілі пад арышты, вобшукі і канфіскацыі ў так званай «справе БелТА». Яму было 52 гады.

Кім быў Алесь Ліпай? Памяці атланта беларускай журналістыкі

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары