У Чыжоўцы ДАІ затрымлівалі нецвярозых, а тыя адбіваліся (ВІДЭА)


Здарэнне адбылося днямі ў адным са двароў мікрараёну Чыжоўка ў Менску.

Даішнікі прыехалі на выклік мясцовага жыхара, які паведаміў, што па двары на аўце раз’язджае пʼяная кампанія, якая заехала практычна на дзіцячую пляцоўку.

Праз некалькі дзён відэа затрымання апублікавала міліцыя і мясцовыя жыхары.

«Выклікай АМАП, удвух жа не дасце рады!», – крычаў мінак, які здымаў затрыманне.

Хлопец, якога паклалі на зямлю, кажа, што не супраціўляецца.

«Хворыя!», – кажа ён.

«Не супраціўляешся? А капюшон каму ты парваў? Афіцэру», – адказвае даішнік.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у салоне Mercedes’у была напалову пустая бутэлька гарэлкі, а хлопцы вялі сябе агрэсіўна, хапалі супрацоўнікаў за форму, на заўвагі не рэагавалі, лаяліся.

«Адзін з іх пры гэтым паспрабаваў сысці. Інспектар затрымаў яго за руку, аднак пасля гэтага хлопец нанёс супрацоўніку ўдар па твары. Калі яго затрымлівалі, іншы пасажыр нанёс афіцэру ДАІ ўдар па галаве», – распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі піша onliner.by.

27-гадовага і 30-гадовага мужчынаў затрымалі. Медагляд выявіў 1,6 праміле ў аднаго і 2,5 у другога. Цяпер Следчы камітэт праводзіць праверку. На іх могуць завесці справу за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Ім можа пагражаць арышт на тэрмін ад 3-х да 6-ці месяцаў або абмежаванне волі на тэрмін да 5-ці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 6-ці гадоў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў