У Чылі ў выніку пратэстаў урад сыйшоў у адстаўку


Прэзідэнт Чылі Сэбаст’ян Піннера заклікаў усіх міністраў сысці ў адстаўку. Прычынаю для такога кроку прэзідэнт краіны назваў неабходнасць «ісці насустрач новым патрабаванням». Акрамя таго палітык заявіў, што мае намер зняць рэжым надзвычайнага становішча, паведамляе DW.com

Масавыя пратэсты ў Чылі распачаліся ў сярэдзіне кастрычніка ў выніку павышэння коштаў за праезд у грамадскім транспарце і агульнай незадаволенасці эканамічнымі і сацыяльнымі праблемамі. Сумарна на мітынгі выходзілі адначасова больш за мільён асобаў. Пратэстоўцы патрабавалі павысіць заробкі і пенсіі, знізіць кошты на лекі. Пазней людзі запатрабавалі адстаўкі кіраўніка дзяржавы.

У выніку прэзідэнт краіны пайшоў насустрач патрабаванняў і адмяніў рашэнне пра павышэнне коштаў на праезд у метро, ​​але гэта не спыніла пратэстоўцаў.

Падчас беспарадкаў загінулі 19 асобаў, 585 атрымалі раненні, яшчэ амаль 3 тысячы былі арыштаваныя.

Масавыя закалоты ў Чылі пасля падаражання праезду ў метро, ёсць загінулыя

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары