У Чорным моры перавярнулася судна, якое перавозіла 14 тысячаў авечак


Выратавальнікі Румыніі распачалі аперацыю па выратаванні з мора 14 тысячаў авечак. Судна, што перавозіла авечак, перавярнулася ў Чорным моры. Большасць жывёлінаў патанулі, паведамляе Reuters.

Судна «Queen Hind» з амаль паўтарыдзясяткам тысячаў жывёлінаў на борце, накіроўвалася ў Саудаўскую Аравію. Пасля адпраўлення з румынскага порту Мідыя недалёка ад Канстанца на ўзбярэжжы Чорнага мора адбылася аварыя. Карабель пачаў тануць.

Судна «Queen Hind» перавярнулася ў моры.
Фота: ISU Constanta

Выратавальнікам удалося выратаваць экіпаж, які складаўся з 22 грамадзянаў Сірыі. Выцягнулі з вады і невялікую колькасць авечак. Паводле некаторых медыяў выратавалі ўсяго 32 жывёліны. Астатнія або патанулі, або яшчэ знаходзяцца на борце судна.

Румынскія ўлады заявілі, што расследаванне прычынаў інцыдэнту будзе праведзена пасля завяршэння выратавальнай аперацыі.

Фота
Расейскі карабель пацярпеў крушэнне ў порце Фусікі
2017.10.23 09:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў