У Чэрвеньскім раёне пашкоджаны мост на грунтавой дарозе


У Чэрвеньскім раёне, паміж вёскамі Палядкі Чэрвеньскага і Пагулянка Бярэзінскага раёнаў абваліўся моста на грунтавой дарозе, паведамляе МНС.

Выратавальнікі на месцы высветлілі, што адбылося прасяданне жалезабетоннай пліты. Іншыя пліты таксама маюць відавочныя прыкметы парушэння цэласнасці: арматура пацярпела ад карозіі, часткова разбураны верхні пласт бетону.

Жалезабетонны мост памерамі 10х4 метры, вышыня яго складае 3 метра. Мост выкарыстоўваўся ў асноўным для сезоннага перамяшчэння сельскагаспадарчай тэхнікі. Таму жыццядзейнасць жыхароў Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў не парушаная: праезд ажыццяўляецца праз трасу «Менск-Магілёў». Пацярпелых няма, праход людзей і праезд аўтамабіляў на гэтым мосце забаронены. Працы па яго аднаўленні будуць праводзіцца на працягу 22 траўня.

У Столінскім раёне вяскоўцы патрабуюць ад уладаў пабудаваць мост праз раку

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары