У чэрвені золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2020 года склалі $ 8 795,7 млн ​​(у эквіваленце). Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

За чэрвень 2020 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 916, 4 млн (на 11,6%) пасля зніжэння ў траўні на $ 3,7 млн.

«Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў спрыяў рост кошту манетарнага золата. У чэрвені 2020 года ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выкананыя вонкавыя і ўнутраныя абавязкі ў замежнай валюце на суму каля $ 287 млн», – паведамляюць у Нацбанку.

У першым паўгоддзі 2020-га назіралася тэндэнцыя да зніжэння золатавалютных рэзерваў Беларусі. На 1 студзеня золатавалютныя рэзервы краіны складалі $ 9 393, 5 млн – то бок з таго часу яны скараціліся на $ 597,8 млн. Скарачэнне рэзерваў назіралася па выніках 4 з 6 месяцаў 2020 года.

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны