Гэта амаль у два разы меней, чым у чэрвені 2019 года.
У чэрвені Беларусь атрымае 1 млн расейскай нафты па трубаправоду «Дружба», паведамляе TUT.by. Гэта на 400 тыс. тон меней, чым у чэрвені 2019 года.
Індыкатыўны аб’ём паставак расейскай нафты ў Беларусі сёлета складзе 24 млн тоны, па 2 тоны ў месяц у сярэднім.
Нагадаем, што са студзеня па сакавік расейскія нафтавыя кампаніі не пастаўлялі сыравіну на беларускія НПЗ, бо напрыканцы 2019 году не ўдалося дамовіцца з коштам. Пастаўкі былі адноўленыя толькі ў красавіку.
Беларускія ўлады намагаюцца дыверсіфікаваць пастаўкі нафты. Праз порт у Клайпедзе яны дамовіліся на пастаўку нафты з Саудаўскай Аравіі, у хуткім часе ў Літву мусіць прыбыць танкер з амерыканскаю нафтаю.
Нафтапрадукты – адзін з асноўных экспартных тавараў Беларусі. Летась наша краіна прадала іх на $ 5,2 млрд.
КТ belsat.eu