У Чэхіі больш за 100 асобаў захварэлі на адзёр. Вайскоўцы рыхтуюцца развярнуць палявы шпіталь


Фота – Health Jade

З 4 траўня ў шпіталях Чэхіі пачалі працаваць вайсковыя лекары. Яшчэ 30 красавіка чэшскае Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра больш за 100 выпадкаў захворвання на адзёр. Вайскоўцы праходзяць спецпадрыхтоўку і ў выпадку неабходнасці гатовыя развярнуць палявы шпіталь.

Большасць (70) выпадкаў заражэння зафіксавана ў Празе. Яшчэ 13 выпадкаў – у цэнтральнай частцы краіны. У астатніх рэгіёнах Чэхіі зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі захворвання на адзёр.

Паводле Міністэрства здароўя Чэхіі, аддзяленне пражскай клінікі «Motol», дзе медыкі мелі кантакт з гэтай віруснай хваробай, закрылі на карантын. Вайсковыя лекары робяць медыкам прышчэпкі.

Паводле экспертаў, рызыка эпідэміі адзёра знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні ў выпадку, калі 95 % папуляцыі мае прышчэпкі. У Чэхіі гэты паказнік складае 90 %.

У сярэдзіне сакавіка ўспышка захворвання на адзёр адбылася ў Ваўкавыску. Некалькі чалавек таксама захварэлі на адзёр у Гомельскай вобласці і ў Менску. Паводле Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 80 % захварэлых не былі прышчэпленыя.

Па звестках Еўрапейскага цэнтру па кантролю і прафілактыцы захворванняў самая вялікая колькасць хворых на адзёр у Сербіі.

ЮВ, belsat.eu, паводле tvn24.pl

Стужка навінаў