У Чавусах міліцыянт стрэліў у мужчыну, бо той пагражаў жанчыне нажом


Міліцыя 17 кастрычніка атрымала паведамленне пра тое, што ў адным з прыватных дамоў у Чавусах адбыўся канфлікт, падчас якога нажом быў паранены 41-гадовы мужчына. Пра гэта паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Следчыя высветлілі, што ў той дзень два мужчыны і жанчына разам ужывалі алкагольныя напоі. Пасля мужчыны пасварыліся і адзін з іх моцна параніў другога.

Па прыбыцці міліцыі нападнік працягваў паводзіць сябе агрэсіўна: не рэагаваў на патрабаванні праваахоўнікаў пакласці нож, а потым прыставіў яго да жанчыны. Пасля папераджальнага стрэлу ў паветра ён не спыніўся і тады міліцыянт стрэліў яму ў нагу.

Абодва мужчыны былі шпіталізаваныя. Нападніку інкрымінуюць наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Расследаванне справы працягваецца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў