У Чарнагорыі прастрэлілі нагу журналістцы, якая займаецца расследаваннямі


У Чарнагорыі адбылася ўжо другая за апошні час на журналістаў.

Журналістку Алівэру Лакіч атакавалі каля ўваходу ў ейны дом у Падгорыцы ўвечары 8 траўня. Ёй прастрэлілі нагу, але цяпер жыццю жанчыны нічога не пагражае. Параненую Алівэру Лакіч даставілі ў шпіталь.

Пасля гэтага інцыдэнту Еўразвяз і ЗША заклікалі абараніць журналістаў у балканскай краіне.

Алівэра Лакіч – журналістка чарнагорскай газеты «Vijesti». Галоўны рэдактар выдання Міхаіла Ёвавіч кажа, што журналістка распавяла яму, што да яе падышоў мужчына і выстраліў. Пры гэтым двое іншых мужчын кінуліся ўцякаць.

На журналістку ўжо нападалі 6 гадоў таму, калі яна напісала серыю матэрыялаў пра падазроныя здзелкі з удзелам табачнай фабрыкі. Тады нападніка на некалькі месяцаў змясцілі ў турму, а Алівэру Лакіч ахоўвала паліцыя.

Чытайце таксама:

Прэм’ер-міністр Чарнагорыі Душка Маркавіч асудзіў напад і заклікаў правесці «хуткае і эфектыўнае расследаванне», вызначыць матыў і замоўцу.

Гэта ўжо другі напад на журналістаў цягам за апошні час. У пачатку красавіка адбыўся выбух побач з домам журналіста ў горадзе Біела-Поле.

НМ, belsat.eu, паводле The Guardian

Фотаздымак Stevo Vasiljevic/Forum

Стужка навінаў