У Чарнагорыі гранатамі закідалі помнік Гагарыну


Здарэнне адбылося ў пасёлку Радовічы, паведамляе ria.ru.

«Я хацеў памяняць адну з лямпачак падсветкі, тады і заўважыў, што помнік апаганілі. Спрабавалі менавіта апаганіць, а не зламаць», – распавёў расейскаму агенцтву бізнесмен Юст Ругел, па ініцыятыве якога быў усталяваны манумент.

Паводле бізнесмена, побач з манументам першаму касманаўту расце гранат, пладамі якога яго і закідалі.

Помнік Гагарыну быў усталяваны ў Радовічах да 55-й гадавіны першага палёту чалавека ў космас 12 красавіка 2016-га. Аўтар манументу – маскоўскі скульптар Вадзім Кірылаў.

Фота: vadim-sculpture.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў