У Чаркасах пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку


Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку пасмяротна ўганаравалі медалямі за абарону Данбасу ад імя Украінскай Добраахвотніцкай арміі падчас адкрыцця выставы ў мастацкім музеі Чаркасаў.

Узнагароды былі ўручаныя падчас выставы сумеснага праекту украінскіх і беларускіх мастакоў, прысвечаны памяці добраахвотнікаў тактычнай групы «Беларусь».

Раней гэтыя карціны ўжо выстаўлялі ў Амбасадзе Украіны ў Беларусі, у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ды іншых гарадах Украіны.

 Алесь Чаркашын — удзельнік трох Плошчаў: 2001, 2006 і 2010 гадоў. Акрамя таго ён бараніў народны мемарыял «Курапаты» падчас пашырэння Менскай колавай аўтадарогі ў 2001-м, браў удзел у арганізацыях «Край» і «Зубр». Пазней далучыўся да дзейнасці «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Алесь Чаркашын быў байцом тактычнае групы «Беларусь», далучыўся да добраахвотніцкага атраду «Правага Сектару» амаль з самога пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. Ва Украіне ён вучыўся ў Біблейскім інстытуце ў Херсоне. На вайне ж стаўся капеланам добраахвотнікаў. 

 

ДР belsat.eu паводле vycherpno.ck.ua

Стужка навінаў