У Чачэніі старэйшы лейтэнант Расгвардыі расстраляў чатырох саслужыўцаў


Супрацоўнік Расгвардыі ў Чачэнскай рэспубліцы параніў чатырох таварышаў па службе, якія ад раненняў памерлі. Сам стралок быў ліквідаваны.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 16:00 па маскоўскім часе ў станіцы Шэлкаўская Чачэнскай Рэспублікі ў адной з вайсковых часцей Паўночна-Каўказскага акругі войскаў нацыянальнай гвардыі РФ старэйшы лейтэнант смяротна параніў чатырох сваіх таварышаў па службе. Ваеннаслужачы, які адкрыў стральбу ў казарменным памяшканні, быў ліквідаваны дзяжурным падраздзяленнем», – заявілі ў прэс-службе ведамства.

Для высвятлення ўсіх абставін на месца здарэння аператыўна накіравана група афіцэраў Цэнтральнага апарата Расгвардыі, паведамляе ТАСС.

Імя стралка не называецца, як і ягоныя матывы.

ІІ, belsat.eu. Фота – PolitRussia.com

Стужка навінаў