У былой сталіцы «Ісламскай дзяржавы» знайшлі масавае пахаванне з тысячамі трупаў


У сірыйскім горадзе Ракка, які пэўны час лічыўся «сталіцай» «Ісламскай дзяржавы», знайшлі масавае пахаванне ахвяраў тэрарыстаў.

Агенцтва AFP называе яго найбуйнейшым са знойдзеных на сённяшні дзень. У брацкіх і асобных магілах пахавана не менш за 3500 чалавек. Целы 120 загінулых ужо эксгумаваныя.

На дадзены момант вядома пра 8 масавых магілаў у паўночнай Сірыі, з якіх былі эксгумаваныя парэшткі каля 900 чалавек.

Ракка знаходзілася пад кантролем тэрарыстаў «Ісламскага дзяржавы» цягам амаль чатырох гадоў. Сірыйскія ўзброеныя фармаванні, якія дзейнічалі пры падтрымцы ЗША, вызвалілі горад у кастрычніку 2017 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў