У Быхаўскім раёне на ўроку фізкультуры памёр 8-гадовы хлопчык


Трагедыя здарылася 19 кастрычніка ў аграгарадку Лудчыцы (Быхаўскі раён).

«На ўроку фізкультуры вучань 3 класа адчуў недамаганне і ўпаў. Супрацоўнікі школы выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць дзіцяці», – паведамляе Следчы камітэт (СК).

Паводле праваахоўнікаў, хлопчык меў сардэчнае захворванне.

Прычына смерці будзе высветленая падчас судова-медычнай экспертызы, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СК.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў