У Бярэзінскім раёне падлетак сарваўся з тарзанкі і патануў


Тарзанка ў небяспечным месцы ля ракі

Катанне на тарзанцы прывяло да трагедыі.

24 траўня ў рацэ Бярэзіне (Бярэзінскі раён) патануў 13-гадовы падлетак. Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца, усталявала, што падлетак катаўся на тарзанцы, змантаванай на дрэве ў чатырох метрах ад зрэзу ракі. Пры раскачванні на ёй дзяцёнак сарваўся і ўпаў у ваду. З-за моцнай плыні і вялікай глыбіні яго стала зносіць уніз па рацэ. Прымаліся ўсе захады, каб знайсці хлопчыка. У выніку 25 траўня ягонае цела дасталі з вады вадалазы.

Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць даследчую праверку, каб высветліць усе абставіны трагедыі. Следчыя з чарговы раз звяртаюць увагу дарослых на неабходнасць няспыннага кантролю за месцазнаходжаннем дзяцей, асабліва з наступленнем цёплага сезону.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак Упраўлення Следчага камітэту па Менскай вобласці

Стужка навінаў