У Бялградзе забілі адваката Слабадана Мілошавіча


Міша Агняновіч. Фота – M. ILIĆ / RAS SRBIJA

Сербскі адвакат Міша Агняновіч, які бараніў былога прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча ў Гаагскім трыбунале, знойдзены мёртвым на парозе ўласнага дому на вуліцы Антыфашысцкай барацьбы ў Бялградзе, паведамляе газета blic.rs.

Паводле выдання, невядомыя застрэлілі 57-гадовага адваката пасля таго, як ён падышоў да дзвярэй. У выніку замаху быў паранены 26-гадовы сын адваката.

Агняновіч уваходзіў у групу адвакатаў, якія абаранялі інтарэсы былога прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча ў Гаагскім трыбунале.

У 2002 годзе экс-прэзідэнт быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за генацыд і злачынствы супраць чалавечнасці. Праз чатыры гады ён памёр у гаагскай турме ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 64 гадоў.

Дзякуючы гэтаму працэсу Агняновіч пабудаваў паспяховую кар’еру, адзначае выданне. Сярод ягоных кліентаў былі самыя вядомыя крымінальныя аўтарытэты краіны, у тым ліку, Лука Бойовіч, які абвінавачваецца ў кантролі за наркатрафікам. Аўтары публікацыі нагадваюць, што нядаўна былі забітыя некалькі сяброў гэтага крымінальнага аўтарытэту, і ягоны адвакат мог стаць ахвярай крымінальных разборак.

ЮВ, belsat.eu, паводле kommersant.ru, blic.rs

Глядзі таксама
Каментары