У Бураціі пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт


У аэрапорце Ніжнеангарску (Расея) здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт Ан-24 авіякампаніі «Ангара». Два пілоты загінулі. Паводле ратавальнікаў, яшчэ 19 чалавек шпіталізавалі, паведамляе «РИА Новости».

Прэс-служба кіраўніка рэспублікі Бураціі паведамляе, што ўсяго на борце самалёта знаходзілася 47 чалавек: 4 чальца экіпажа і 43 пасажыры, у тым ліку трое непоўнагадовых ва ўзросце 2, 13 і 17 гадоў. Загінулі пілот Уладзімір Каломін і тэхнік Алег Барданаў.

17-гадовы хлопец шпіталізаваны з ударамі і 13- гадовы хлопчык з папярэднім дыягназам – закрытая чэрапна-мазгавая траўма.

Раніцай у чацвер Ан-24 вылецеў з Ніжнеангарску ў Улан-Удэ. Пасля ўзлёту адмовіў адзін з рухавікоў. Экіпаж прыняў рашэнне вяртацца ў аэрапорт. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры пасадцы самалёт выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і сутыкнуўся з будынкам ачышчальных збудаванняў. Праз гэта адбылося ўзгаранне самалёта.

СК распачаў крымінальную справу аб парушэнні правілаў бяспекі палётаў, што пацягнула гібель людзей па неасцярожнасці.

«Не, пакуль усё нармальна». Апублікаваная справаздача аб катастрофе SSJ100 у «Шарамецьева»

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары