У Буда-Кашалёўскім раёне накіравалі на каранцін 39 жыхароў адной з вёсак


У Буда-Кашалёўскую лякарню пад назіранне лекараў змешчаны 39 чалавек – усе з пасёлка Камунар. Пра гэта піша рэгіянальнае выданне «Авангард».

Галоўны ўрач лякарні Жанна Еўтухова, што 39 жыхароў пасёлка Камунар былі шпіталізаваны 2 красавіка.

«Гэта ўсё кантакты першага ўзроўню школьніка, які займаўся ў гомельскай СДЮШАР №4, у трэнераў якой зарэгістравана два выпадкі пнеўманіі з папярэднім станоўчым тэстам на РНК каронавірус SARS/2019-nCoV (COVID-19). Таму ў мэтах прыняцця прафілактычных мераў і правядзення супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў мы сумесна з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі адпрацавалі ўсе магчымыя кантакты. Было выяўлена і накіравана на каранцін 39 чалавек. Усе шпіталізаваныя адчуваюць сябе добра».

Па словах Жанны Еўтуховай, усе 39 чалавек знаходзяцца пад наглядам медыкаў, у іх узялі неабходныя аналізы.

Раней СМІ паведамлялі, што COVID-19 выявілі ў трэнераў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 4 па спартовай гімнастыцы і акрабатыцы ў Гомлі. Праз гэта ў лякарні трапіў амаль увесь трэнерска-выкладчыцкі склад установы і іх выхаванцы: усім зрабілі тэсты, цяпер чакаюць вынікаў.

Hавiны
«Рэкамендавалі асцерагацца каронавірусу». У Капыльскім раёне жыхароў тэставалі, але небяспеку не пацвярджаюць
2020.03.31 00:57
  • Афіцыйна ў Беларусі на дзень 4 красавіка зафікасаваныя 440 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі (394 на лячэнні і 41 чалавек выздаравеў). Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла смерць 5 пацыентаў з каронавірусам па стане на 4 красавіка. Імёны памерлых не агучваліся.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў