У Брытаніі распачнуць вытворчасць вакцыны ад каронавіруса, якая не прайшла выпрабаванняў


Брытанскія навукоўцы на наступным тыдні распачнуць вытворчасць мільёнаў доз вакцыны супраць COVID-19. Нягледзячы на намеры навукоўцаў, лекі пакуль не прайшлі выпрабаванняў, паведамляе «Reuters».

Прадукт навукоўцаў Оксфардскага ўніверсітэту пад назвай «ChAdOx1 nCoV-19», з’яўляецца эксперыментальнай распрацоўкай. Вакцыну ўжо пачалі выпрабоўваць на людзях. Добраахвотнікі прымаюць гэты лек. Але ў выпадку, калі вакцына не будзе эфектыўнай, навукоўцы змарнуюць мільёны фунтаў стэрлінгаў.

«Нашая мэта ў тым, каб мець прынамсі мільён доз прыблізна да верасня, калі мы таксама спадзяемся атрымаць вынікі эксперыментаў », – распавёў Адрыян Гіл, прафесар Оксфардскага ўніверсітэту.

Навукоўцы кажуць, што многія іншыя навукова-даследчыя групы ва ўсім свеце працуюць над патэнцыйнымі вакцынамі, і толькі частка з іх можа быць цалкам паспяховай.

У свеце медыкі выявілі 2 243 710 інфікаваных каронавірусам. Колькасць ахвяраў інфекцыі склала 154 215 чалавек.

Hавiны
Колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце набліжаецца да 155 тысячаў
2020.04.18 07:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў