У Брунэі ўводзяць смяротнае пакаранне за здраду ў шлюбе і гомасексуальнасць


У Брунэі ўвядуць смяротнае пакаранне праз пабіванне камянямі за аднаполы секс, здраду ў шлюбе і згвалтаванне. За крадзеж прадугледжана ампутацыя канечнасцяў.

Адпаведныя папраўкі ў крымінальны кодэкс краіны ўступяць у сілу 3 красавіка, паведаміла праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Праваабарончая арганізацыя сцвярджае, што новыя віды пакаранняў будуць распаўсюджвацца ў тым ліку на дзяцей.

Amnesty International заклікае ўлады краіны спыніць увядзенне гэтых жорсткіх пакаранняў і перагледзець крымінальны кодэкс

Новы крымінальны кодэкс, заснаваны на законах шарыяту, пачаў дзейнічаць у Брунэі ў 2014 годзе. Улады краіны вырашылі ўводзіць яго ў сілу паступова, у тым ліку з-за крытыкі праваабарончых арганізацыяў. Зараз аднаполы секс у Брунэі пагражае да 10 гадоў турмы.

ІІ belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў