У Бразіліі затрымалі былога прэзідэнта за карупцыю


Экс-прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер быў затрыманы 21 сакавіка ў межах разгорнутай справы па барацьбе з карупцыяй. Справа атрымала назву «аўтамыйня», паведамляе крыніца Reuters.

Паводле тэлеканалу Globo абвіначванне ў карупцыі прад’яўлена таксама некалькім былым урадоўцам.

Арышт Тэмера быў санкцыянаваны федэральным суддзём. Паводле суда ён павінен быць дастаўлены ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе будзе разглядацца яго справа. Гаворка ідзе пра абвінавачванні ў атрыманні хабару ў памеры 1 мільёну рэалаў праз давераных асобаў былога кіраўніка дзяржавы ў абмен на заключэнне камерцыйных кантрактаў пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі «Ангра-3».

Тэмер быў прэзідэнтам з 2016 па 2018 год. Гэтую пасаду палітык займаў пасля сыходу Дылмы Русеф, якой аб’явілі імпічмент.

Hавiны
Канюк пацвердзіў затрыманне топ-менеджараў «Белмытсэрвісу»
2019.02.22 10:09

СК, belsat.eu

Стужка навінаў