У Бразіліі ў начным клубе расстралялі 14 чалавек


У бразільскім горадзе Форталеза адбыўся напад на начны клуб «Forró do Gago». У ноч на 27 студзеня па мясцовым часе да клуба пад’ехалі тры машыны, з якіх выйшлі ўзброеныя людзі і адкрылі агонь.

У выніку страляніны загінулі 14 чалавек – 8 жанчын і 6 мужчын. Паведамляецца як мінімум пра 7 пацярпелых, якіх даставілі ў шпіталі, сярод іх 12-гадовы хлопчык.

Абстрэл клуба, па словах відавочцаў, працягваўся 30-40 хвілінаў. Па падазрэнні ў дачыненні да стральбе затрыманы адзін чалавек, у якога знайшлі вінтоўку. Следства лічыць, што напад можа быць звязаны з вайной паміж мясцовымі групоўкамі, якія займаюцца гандлем наркотыкамі.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Стужка навінаў