У Браславе знайшлі цела памежніка. Магчымы суіцыд


У Браславе знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Цела вайскоўца органаў памежнай службы з прыкметамі суіцыду знайшлі раніцай 12 ліпеня ў яго ўдома ў Браславе.

Старшы прапаршчык 1984 года нараджэння служыў у Полацкім памежным атрадзе. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Па службе характарызаваўся станоўча.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў