У Браслаўскім раёне забаранілі купацца амаль ва ўсіх азёрах


Браслаўскі райвыканкам сваім рашэннем № 455 ад 3 траўня, якое было афіцыйна апублікаванае 20 траўня, забараніў купанне амаль на ўсіх азёрах і іншых вадаёмах раёну.

Hавiны
Расейская турыстка знайшла чалавечы чэрап на Браслаўскіх азёрах
2018.10.28 14:29

У якасці месцаў, дзе сёлета ўвесну і ўлетку дазволена купацца, вызначаныя толькі два возера – Дрывяты і Бярэжа.

Азёры займаюць каля 10 % плошчы Браслаўскага раёну. Толькі знакамітая Браслаўская група азёраў, якая карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў, уключае больш 31 возера. Найбуйнейшыя з іх – Дрывяты, Снуды, Струста, Багінскае, Дрысвяты і Рычы.

Hавiны
У нацпарку «Браслаўскія азёры» п’яны браканьер забіў ласіху і ласяня
2017.10.26 15:11

Азёры злучаныя паміж сабой невялікімі ручаямі і рэкамі, найбольшая з іх – Друйка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў