У БПЦ пацвердзілі ўспышку каронавіруса ў манастыры, які на Вялікдзень наведаў Лукашэнка


Старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ Сяргей Лепін пацвердзіў «Радыё Свабода», што Лядзенскі манастыр знаходзіцца на каранціне і там ёсць людзі з пацверджаным каронавірусам. Аднак у самім манастыры ад каментароў адмаўляюцца.

Нагадаем, на праваслаўны Вялікдзень Аляксандар Лукашэнка разам з сынам Мікалаем наведаў манастыр і Свята-Дабравешчанскую Лядзенскую царкву ў Смалявіцкім раёне. Учора СМІ паведамілі, што манастыр зачынілі на каранцін праз успышку каронавіруса.

Сёння старшыня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ Сяргей Лепін пацвердзіў РС, што ў манастыры зафіксаваныя выпадкі заражэння COVID-19 і цяпер ён на каранціне. Аднак колькі чалавек заразіліся каронавірусам Лепін распавесці не змог і прапанаваў журналістам звярнуцца ў Лядзенскі манастыр.

У Лядзенскім манастыры карэспандэнту belsat.eu сказалі:

«У нас гэтага нічога няма. Малітва ідзе».

Галоўны лекар ЦРБ Смалявічаў ад каментароў адмовіўся. Загадчыца Драчкаўскай сельскай амбулаторыі, да якой адносіцца вёска Малыя Ляды, Людміла Залеўская таксама заявіла, што «не ўпаўнаважаная каментаваць сітуацыю».

Жыхарка вёскі ў размове з belsat.eu пацвердзіла, што ў манастыры цяпер каранцін. «На дзвярах вісіць надпіс «Каранцін», людзі туды цяпер не ходзяць».

Фота
Лукашэнка: «Калі пачаўся гэты псіхоз, усе рванулі не ў бажніцу, а ад бажніцы. Дрэнна»
2020.04.19 15:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў