У больніцы памёр дэманстрант. Жыхары Жодзіна сустрэліся з мэрам

Жыхары Жодзіна сустрэліся з мэрам, запатрабавалі агучыць вынікі галасавання па асобных участках і заявілі, што жорсткія дзеянні АМАПаўцаў прывялі да смерці дэманстранта, кіраўнік гораду абвяргае смерць.

Увечары 13 жніўня ў цэнтры Жодзіна праходзіць масавая акцыя. Пра яе было дамоўлена ўдзень падчас сходу рабочых БелАЗа, на які прыязджаў кіраўнік гораду Дзмітрый Заблоцкі.

Hавiны
БелАЗ выйшаў на забастоўку. ВІДЭА, ФОТА
2020.08.13 13:34

Тысячы жодзінцаў у вельмі жорсткай форме патрабуюць спынення гвалту сілавікоў на вуліцах, вызвалення затрыманых і правядзення новых выбараў.Людзі скандуюць «АМАП з гораду!» і «Давай!», патрабуюць выгнаць сфармаваць з жыхароў добраахвотную дружыну замест міліцыі.

Пасля мітынгу людзі прайшлі шэсцем вакол цэнтра горада. У акцыі удзельнічала каля 700 чалавек. Яны крычалі «Сыходзь!», «БелАЗ малайцы». Праходзячы міма супрацоўнікаў ДАІ, якія перакрывалі дарогу, натоўп крычаў «Служыць і абараняць». Жодзіна, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Мэр заявіў, што ў горадзе няма АМАПу, а ёсць толькі ўнутраныя войскі, якія ахоўваюць ізалятар. Паводле яго, сёння з ізалятара выпусцілі 500 чалавек

На мітынгу лекар хуткай заявіў, што ў больніцы гораду пасля збіцця сілавікамі памёр малады чалавек. Мэр назваў гэта «хлуснёй», але паабяцаў прыйсці ў больніцу і паглядзець на збітых.

Жодзінцы патрабуюць ад Заблоцкага дазволіць ім збірацца кожны дзень у цэнтры гораду без затрыманняў да абвяшчэння вынікаў выбараў. На гэта ён заявіў, што людзям «дадзеныя інструкцыі пэўныя».

Паводле яго, збіты сілавікамі на акцыі чалавек «паводле папярэдніх звестак, падазраваўся ў здзяйсненні злачынства, пры затрыманні ён аказаў супраціў».

Яго спыталі, «калі народ гораду папросіць вас сысці, вы пойдзеце ці не». На гэта ён не стаў адказваць і проста сышоў.

Пасля мітынгу людзі прайшлі шэсцем вакол цэнтра горада. У акцыі удзельнічала каля 700 чалавек. Яны крычалі «Сыходзь!», «БелАЗ малайцы». Праходзячы міма супрацоўнікаў ДАІ, якія перакрывалі дарогу, натоўп крычаў «Служыць і абараняць». Жодзіна, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Жыхары Жодзіна паабяцалі, што кожны дзень будуць збірацца ў цэнтры гораду ў 19:00.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў