У больніцу патрапілі два біскупы Беларускай праваслаўнай царквы


Святар БПЦ Аляксандр Шрамко ў сваім Facebook піша, што нібыта ў дваіх біскупаў БПЦ дыягнаставалі каронавірус. Гэта архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый (Апалько) і епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін (Тупека).

Аляксандр Шрамко ў сваім Facebook паведамляе, што архіепіскап Гурый цяпер у рэанімацыі. Гэта пацвярджае і сама БПЦ. Указам мітрапаліта Паўла ў сувязі са шпіталізацыяй арцыбіскупа Гурыя, выконваючым абавязкі рэктара Менскай духоўнай семінарыі прызначаны протаіерэй Генадзь Лагін.

Што да біскупа Веніяміна, то ён абвяргае звесткі пра інфікаванне каронавірусам.

«Паводле яго слоў, у яго толькі лёгкая прастуда. Застаецца незразумелым, чаму тады ён не сустракаў Лукашэнку ў Лядзенскай царкве, адным з асноўных месцаў яго служэння», – задаецца пытаннем Аляксандр Шрамко.

TUT.by паведамляе, што згаданыя святары цяпер у шпіталі, але з якім дыягназам яны шпіталізаваныя, у Беларускай праваслаўнай царкве не канкрэтызуюць. БПЦ звяртаецца да вернікаў з просьбай маліцца за святароў.

Аляксандр Шрамко нагадвае, што абодва біскупы 9 красавіка прымалі ўдзел у пасяджэнне Сінода ўсіх біскупаў БПЦ.

Hавiны
У афіцэра з вайсковай часткі ў Слоніме выявілі каронавірус
2020.04.20 18:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў