У бліжэйшыя дні будзе цёпла і сонечна


7 траўня ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Ноччу і днём пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

7 траўня ноччу будзе ад трох да дзевяці градусаў цяпла, днём ад дзевяці да 15 вышэй за нуль. Атмасферны ціск будзе расці.

8 траўня ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, ва ўсходніх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад нуля да сямі цяпла, месцамі да двух градусаў марозу, днём ад 11 да 17 са знакам плюс.

9 траўня чакаецца пераменная воблачнасць. У асноўным без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да васьмі цяпла, па ўсходзе краіны месцамі адзін градус марозу, днём ад 14 да 20 цяпла.

Hавiны
У Беларусі зафіксаваныя 9 марозных рэкордаў
2020.04.12 18:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў