У Бешанковічах раптоўна вырасла колькасць хворых на запаленне лёгкіх


Цягам апошніх дзён у Бешанковіцкім раёне рэзка вырасла колькасць хворых на запаленне лёгкіх. 5 красавіка ад гэтай хваробы ў рэанімацыі памерла 57-гадовая працаўніца мясцовай санэпідэмстанцыі, паведамляе інфармацыйны партал beshankovichi.by.

Сярод хворых на запаленне лёгкіх шмат працаўнікоў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэту. Напярэдадні ў рэанімацыі памерла жанчына, якая працавала ў мясцовай санэпідэмстанцыі. Астатнія працаўнікі ўстановы цяпер у шпіталі.

Бешанковіцкая раённая больніца перанакіроўвае пацыентаў з іншымі хваробамі ў Лепельскую раённую больніцу.

На працягу дня медыкі ў Бешанковічах робяць больш 50 рэнтгенаўскіх здымкаў лёгкіх. Медычны персанал перагружаны працай, пры гэтым у лекараў не хапае сродкаў індывідуальнай абароны.

У сувязі са эпідэміялагічнай сітуацыяй, ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» стварыў дабрачынны рахунак. Атрыманыя грашовыя сродкі паступяць у арганізацыі аховы здароўя для набыцця абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым.

Віцебшчына і Менск – рэгіёны з найбольшай колькасцю выпадкаў інфікавання каронавіруснай інфекцыяй.

Hавiны
У Віцебску новая смерць ад каронавіруса. Сваякі: яго заразілі ў больніцы
2020.04.03 14:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў