У Бэрне беларусы выйші на акцыю салідарнасці


10 ліпеня ў швейцарскім Бэрне адбылася акцыя салідарнасці з беларускім народам.

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у акцыі, якую арганізаваў беларус Аляксей Мілюкоў (Жалноў). Людзі прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і самаробнымі плакатамі з лозунгамі супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Фота – Аляксей Мілюкоў
Фота – Аляксей Мілюкоў
Фота – Аляксей Мілюкоў

Яны выступілі з заклікам вызваліць палітычных вязняў і даць магчымасць правесці сумленныя выбары. Падчас акцыі людзі таксама падпісалі паштоўкі для палітвязняў, якіх у Беларусі на сённяшні дзень ужо 24.

Акцыі салідарнасці за апошні месяц правялі беларусы ў розных гарадах ЗША і Еўропы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў