У Берліне фура з польскімі нумарамі заехала на калядны кірмаш. Шмат параненых, ёсць ахвяры


Трагедыя здарылася ў берлінскім раёне Шарлотэнбург. Цір з польскай табліцай рэгістрацыі з Гданьска заехаў на калядны кірмаш і пратараніў натоўп.

Паводле відавочцаў, грузавік праехаў праз усю плошчу і спыніўся каля каляднай елкі. Месца ачэплена, тут працуюць шматлікія брыгады хуткай дапамогі.

Паліцыя кажа пра 9 загінулых і 50 параненых.

Сілы бяспекі мяркуюць, што гэта быў тэрарыстычны акт. Праваахоўнікі паведамілі журналістам Berliner Morgenpost, што ў аўтамабілі былі двое мужчын. Адзін збег, але яго затрымалі. Другі, меркаваны штурман, памёр ад траўмаў, паведамляюць мясцовыя СМІ. Інфармацыя правяраецца.

Winfried Wenzel (Ber. Polizei): „Nähe Tiergarten wurde Person festgenommen, die als Verdächtiger anzusehen ist, Fahrer des Lkw zu sein.“

— ZDF heute (@ZDFheute) 19 grudnia 2016

 

Наўпроставая трансляцыя з месца здарэння

ДР belsat.eu

Стужка навінаў