У Берасці зноў затрымалі Змітра Бекалюка


У Берасці працягваюцца затрыманні праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу. Сёння, 15 красавіка, у судзе Ленінскага раёну АМАП затрымаў аднаго з лідараў пратэсту Змітра Бекалюка.

«Мы не ведаем па якой прычыне, але Зміцер Бекалюк зноў затрыманы. У 17.10 яго ўзялі супрацоўнікі АМАПа. Верагодна, ноч ён правядзе ў ІЧУ», – паведаміў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

15 красавіка судзе Ленінскага суду Берасця Зміцер Бекалюк атрымаў 1 базавую велічыню за няяўку па позве ў міліцыю.

14 красавіка Бекалюка на плошчы Леніна падчас акцыі пратэсту супраць акумулятарнага заводу затрымала міліцыя, ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС, адкуль яго забрала хуткая.

Сёння міліцыя вызваліла ўсіх праціўнікаў заводу з ІЧУ, але праз пару гадзінаў пачаліся новыя затрыманні.

Hавiны
Стала вядома, якое пакаранне для блогера Сяргея Пятрухіна запатрабаваў пракурор
2019.04.15 16:55

АС belsat.eu

Стужка навінаў